Лепельскі электрамеханік

101 Аляксандр Гершанковіч пасля заканчэння ў 1995 годзе Лепельскага гідрамеліярацыйнага тэхнікума, праходжання тэрміновай службы ў арміі, з верасня 1997 года і па цяперашні час добрасумленна выконвае нялёгкія абавязкі сувязіста. Доўгія гады Аляксандр Алегавіч працаваў электраманцёрам лінейных збудаванняў сувязі і праваднога вяшчання, а з красавіка 2014 года быў пераведзены на пасаду электрамеханіка лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх прылад гарадскога лінейна-тэхнічнага ўчастка сувязі.

— У апошні час займаюся пераключэннем медных правадных ліній сувязі на оптыка-валаконныя, — паведаміў Аляксандр Гершанковіч. — Гэта дазваляе нашым абанентам нашмат якасней карыстацца высокахуткасным інтэрнэтам, інтэрактыўным лічбавым тэлебачаннем “Зала”, іншымі паслугамі.

— Чым захапляецеся ў вольны час?

— Зараз двойчы на тыдзень наведваю секцыю па валейболе раённага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Наогул, сябрую са спортам, стараюся падтрымлі­ваць сябе ў добрым фізічным стане.

За час работы на прадпрыемстве Аляксандр Гершанковіч зарэкамендаваў сябе як дасведчаны, кваліфікаваны спецыяліст. Ён забяспечвае належную тэхнічную эксплуатацыю, абслугоўванне і рамонт абсталявання, надзейную работу тэхнічных сродкаў і якасную перадачу ўсіх відаў інфармацыі.

Па паслугах тэлефоннай сувязі пастаўлена задача па больш актыўным падключэнні абанентаў да паслуг на базе платформы IMS. І самы актыўны ўдзел у падключэнні дадзенай тэхналогіі ў горадзе прымае Аляксандр Гершанковіч. Не выпадкова таму ён быў па выніках 2014 года прызнаны пераможцам раённага індывідуальнага спаборніцтва, узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама і заахвочаны грашовай прэміяй.

М. АНОШКА.

 На здымку: Аляксандр Гершанковіч.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>