Бойка бусла з залётнымі птушкамі

bird_66_1363340104 У Горках дзве буслянкі, адна з іх, непадалёк ад школы, вельмі зацікавіла трэцякласнікаў. І яны тут жа распачалі назіранне. Узброіліся нават біноклем, ну ды і няўзброенаму воку бачна, што буслы – шчаслівыя. Праўда, шчасце гэтае не так даўно раптам азмрочылася. Знекуль прыляцелі залётныя птушкі і распачалі бойку. Дзеці з трывогаю распавялі настаўніцы пра скрываўленага бусла, які, па іх словах, абараняў ці то роднае гняздо, ці то бусліху.

Кажуць, буслы шчасце прыносяць. У доме, над якім тры гады таму пасяліліся птушкі, з таго ж самага часу жыве і маладая сям’я. У птушак, як і ў людзей, па трое дзяцей. Абедзве сям’і шчаслівыя.

 Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>