Канструктыўная размова аб праблемах мясцовага маштабу

IMG_4881 Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама пад кіраўніцтвам начальніка фінансавага аддзела рай­выканкама Святланы Анышка наведала Лепельскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі “Лепельрайгаз”. Работа групы была прысвечана тэме “Подз­вігу народа жыць у стагоддзях” (да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”). З дакладам на гэ­ту тэму выступіла аўтар гэтых радкоў.

 У час выступлення ўдзельні­каў групы прысутныя звярнуліся да іх з набалелымі пы­таннямі.

— У жыхароў прыватнага сектара нярэдка ўзнікае праблема ўтылізацыі будаўнічых адходаў. Смеццявоз можа прыняць толькі да васьмі кілаграмаў бытавых адходаў.

Адказаў галоўны інжынер ЛКУВП ЖКГ “Лепель” Віктар Шалаеў:

— Для таго, каб утылізаваць вялікую колькасць будаўнічых адходаў, неабходна пазваніць дыспетчару ЛКУВП ЖКГ “Лепель” і заказаць трактар.

— Калі будзе праведзена падсыпка  вуліц 1-я і 2-я Сянная, а таксама вуліц Меліяратараў, 2-я Савецкая?

— Для правядзення рамонту дарог заўсёды патрэбны значныя фінансавыя сродкі. Не вядзецца рамонт дарог на вуліцах, дзе плануецца праводзіць газавыя і водныя камунікацыі.

— Калі будзе пабудаваны дзіцячы сад у раёне новых шматкватэрных дамоў па вуліцы Чуйкова?

На пытанне адказаў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валерый Быкаў:

— На ўзвядзенне новага будынка дзіцячага сада неабходна затраціць каля 50 мільярдаў рублёў. Аднак у дзіцячых дашкольных установах горада ёсць дастатковая колькасць месцаў для выхаванцаў, таму будаваць новы дзіцячы сад у цяперашні час немэтазгодна.

— Ці плануецца ў бліжэйшым будучым павялічыць пенсійны ўзрост?

Намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Марына Іназемцава адказала, што ў бліжэйшы час пенсійны ўзрост павялічвацца не будзе.

— У магазіне “Універмаг” вельмі  холадна, недастаткова святла ў прымерачнай.

— Ці запланавана ў горадзе адкрыццё магазіна “Еўраопт”?

— У магазіне №108 “Універсам” райспажыўтаварыства, размешчаным у вёсцы Заслонава, у пятніцу вечарам хутка разбіраюцца малочныя вырабы і хлеб. Такім чынам, у выхадныя дні гэтыя прадукты набыць немагчыма.

Адказала на пытанні галоўны эканаміст райспажыўтаварыства Тамара Дуж:

— Так, наладзіць належнае ацяпленне ва ўнівермазе немагчыма з-за адсутнасці фінансавых сродкаў. У цяперашні час нават немагчыма павысіць заработную плату прадаўцоў.

— Магазін “Еўраопт” плануецца адкрыць у адным з гандлёвых памяшканняў нашага горада прыкладна ў лістападзе бягучага года.

— Пытанне адсутнасці належнай колькасці малочных вырабаў, хлеба ў магазіне ў вёсцы Заслонава будзе ўзята на кантроль.

Святлана

СІЛЬВАНОВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>