У сямейным архіве лепяльчанкі беражліва захоўваецца франтавы дзённік яе бацькі

i У сямейным архіве Марыі Ганчарэнка беражліва захоўваецца франтавы дзённік яе бацькі Яфі­ма Баранава. Яфім Ягоравіч нарадзіўся ў Міхалове. Баявое хрышчэнне прыняў ужо раніцай 22 чэрвеня 1941 года. Ля мястэчка Сквіра быў паранены ў штыкавой атацы, аднак у ліпені зноў вярнуўся на фронт. Восенню 1941-га быў разведчыкам палкавой разведкі пад Харкавам. Атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга, які ўручыў яму сам Калінін. У сорак другім абараняў Сталінград. У сорак трэцім пад Кахоўкай быў кантужаны і паранены ў абедзве нагі. І — зноў вярнуўся на фронт. Трэцяе раненне атрымаў у сорак чацвёртым, пасля чаго страціў руку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>