Пульс Лепельшчыны за 1 сакавіка

Перадавая ферма

Падведзены вынікі абласнога спаборніцтва па вытворчасці малака за студзень. На другім месцы ферма “Вялікі Поўсвіж” КУВСГП “Лепельскі” (валавы прырост малака да адпаведнага перыяду 2010 года склаў 135,4%, сярэдні надой на карову — 489 кг, колькасць рэалізаванага малака гатукам “экстра” — 51%, таварнасць — 94,5%).

Дом на палях

Пад 40-кватэрны, пяціпавярховы дом, які ўзводзіцца па вуліцы Інтэрнацыянальная забіты жалезабетонныя палі. Надзейная аснова. Выконваюць гэту адказную работу мантажнага будаўніча-мантажнага трэста № 2 г. Полоцка.

Новы кіраўнік

Дырэктарам сельгасфілі­яла “Заазер’е” ААТ “Лепельскі МКК” прызначаны мікалай Уладзіміравіч чашынскі, які раней працаваў кіраўніком прыватнага ўнітарнага прадпрыемства сельскагаспадарчага профілю ў Бешанковіцкім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>