Паважаныя таварышы!

1 мая Шчыра віншуем вас са Святам працы! Гэты дзень увайшоў у гісторыю светлым і зыркім  сімвалам вясны, міру, працы, высокай грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, любові да Радзімы. У нашы дні Першамай адзначаецца таксама  як свята дружбы і супрацоўніцтва. Яго ідэі не падуладныя часу, яны будуць актуальныя заўсёды!

Велічнае Свята працы гуртуе людзей розных прафесій, надае ўпэўненасці ва ўласныя сілы, прымушае рэальна ацэньваць як свой асабісты, так і агульны ўклад у працвітанне і дынамічнае паступальнае развіццё роднага лепельскага краю, роднай Беларусі. Мы ўдзячныя ветэранам і ўсім, хто сёння самааддана рупіцца на карысць любімай Айчыны. Будучыня раёна і нашай краіны залежыць ад кожнага з нас!

Сардэчна жадаем усім вам моцнага здароўя, шчасця, цудоўнага веснавога настрою, міру, дабра і любові!

 Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 

 

Дарагія землякі!

Прыміце мае шчырыя віншаванні са Святам Вясны і Працы!  Першамай па праве лічыцца ўсенародным, паколькі аднолькава любімы ўсімі пакаленнямі. Для людзей старэйшага веку  ён сімвалізуе працоўную салідарнасць, для моладзі — вясновы росквіт, радасць, жыццесцвярджальную энергію.

У гэты дзень хачу пажадаць маім землякам светлых і сонечных дзён, дабрабыту, міру, і працвітання!

 Пётр Шыкшнян,

дэпутат Палаты

прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>