Пра што маўчыць бэз у Стайчаўцы…

178=1 Нядаўна вучні 5 — 6 класаў Слабадской школы пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы Вольгі Бабаед наведалі знішчаную фашыстамі 9 мая 1943 года в. Стайчаўка, дзе ў час расправы над мірнымі жыхарамі загінула дваццаць пяць чалавек. Самаму маленькаму жыхару вёскі было ўсяго некалькі месяцаў. Большая палова загінулых жыхароў — дзеці.

З розных крыніц вядома, што фашысты, якія прыехалі ў вёску на матацыкле, хадзілі па хатах і чынілі расправу над вяскоўцамі. Праз некалькі дзён пасля трагічных падзей у Стайчаўку зноў наведаліся памагатыя фашыстаў, каб схаваць сляды  зладзейства. Забітыя жыхары знайшлі вечны спакой у брацкай магіле. Зараз на гэтым месцы высіцца невялікі абеліск. Некаторыя вяскоўцы былі пахаваны недалёка ад сваіх сядзіб. Пасля вайны на непрацяглы час Стайчаўка аднавілася.

Цяпер на месцы колішніх хат, якія былі раскіданы хаатычна па вялікім полі, прыгожа ўвесну зацвітае бэз, па наваколлі разносіцца яго прыемны водар. Наўкол прыгажосць, аднак любавацца ёй няма каму — стаіць цішыня. Толькі чародкі птушак парушаюць навакольны спакой ды рэдкія падарожнікі прыпыняюцца ля магільнага грудка ў маўчанні.

Валерый ТУХТА.

 На здымку: паход у Стайчаўку.

 Фота аўтара.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>