Юбілей “планеты дзяцінства”

Изображение 059 Домжарыцкая сярэдняя школа ў цяперашнім яе выглядзе адчыніла свае дзверы перад вучнямі 40 год таму. Пры яе стварэнні былі аб’яднаны Домжарыцкая СШ, Пераходская і Бярэзінская васьмігадовыя школы, а таксама пачатковыя. Навучальная ўстанова была разлічана на некалькі сотняў вучняў і пры ёй меўся прышкольны інтэрнат. Пад кіраўніцтвам маладога дырэктара школы Пятра Марцінкевіча на базе навучальнай установы пачынае сваю дзейнасць школьнае лясніцтва. Члены лясніцтва ўдзельнічаюць у выстаўках дасягненняў народнай гаспадаркі СССР і становяцца пераможцамі.

У 1983 годзе дырэктарам Домжарыцкай СШ быў прызначаны Мікалай Нікіцін. У гэты час у навучальнай установе фарміруецца моцны, згуртаваны педагагічны калектыў, у якім выдзялялася шмат сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы: Надзея Арцюх, Іна Філіпава, Міхаіл Паус, Алена Аўтушка, Любоў Спірыдава, Ніна Севасцьянчык, Мікалай Арцюх, Соф’я Барадзёнак, Юлія Хацкевіч і іншыя.Изображение 137

Назапашаны вопыт па экалагічным выхаванні паслужыў асновай для адкрыцця на базе сярэдняй школы абласнога экалагічнага ліцэя. Ідэя яго стварэння належыла Мікалаю Нікіціну, хаця сам Мікалай Мікалаевіч у хуткім часе стаў працаваць загадчыкам аддзела адукацыі Лепельскага гарвыканкама.

А ўзначаліла тады навучальную ўстанову Клара Паус, якая была кіраўніком педагагічнага калектыву два дзясяткі гадоў. На жаль, у 2008 годзе ліцэй спыніў сваё існаванне. Аднак за адзінаццаць гадоў яго закончылі 237 навучэнцаў, з іх у вышэйшыя навучальныя ўстановы паступілі больш за 80 працэнтаў выпускнікоў.

Цяперашні дырэктар Домжарыцкай сярэдняй школы Вера Бягеза распавяла аб цёплай, сяброўскай абстаноўцы, якая склалася ў працоўным калектыве, ва ўзаемаадносінах з вучнямі, што прыносіць добры плён у адукацыйнай і выхаваўчай дзейнасці. Добрым словам успомніла Вера Міхайлаўна і ветэранаў педагагічнай працы, былых вучняў навучальнай установы, пажадала ім моцнага здароўя, даўгалецця і дабрабыту.

Изображение 128 Любімай агульнаадукацыйнай навучальнай установе былі ўручаны шматлікія падарункі. У гонар школы гучалі песні, іншыя эстрадныя творы, у тым ліку ў выкананні выкладчыкаў і выхаванцаў Домжарыцкай дзіцячай школы мастацтваў.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.

На здымках: намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалай Нікіцін уручае Ганаровую грамату райвыканкама былому дырэктару Домжарыцкай СШ Клары Паус; выступае былы дырэктар Домжарыцкай СШ, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Пётр Марцінкевіч; юбілейнай паштоўкай са сваім вершам вітае родную школу яе выпускніца, паэтэса Святлана Якубоўская.

Фота аўтара.

Изображение 210Изображение 042Изображение 023Изображение 004

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>