з 1907 года працуе на Лепельшчыне метэастанцыя

Больш як сто гадоў вядуцца метэаназіранні ў Лепелі. З 1907 года працуе метэа­ралагічная станцыя. Перапыняла працу яна толькі на некалькі гадоў у грама­дзянскую вайну і часы станаўлення Савецкай улады і на гады Вялікай Айчыннай вайны. У пяцідзясятыя былі ўстаноўлены ападкамер Траццякова і флюгер для вымярэння сілы і накірунку ветру. Аднак зараз старыя прыборы перайшлі ў разрад рарытэтаў, назіраюць за надвор’ем камп’ютар і лазар. А неўзабаве ўвогуле абяцаюць устанавіць аўтаномную метэастанцыю “Вайсала” з поўным камплектам датчыкаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>