Пансіянат для састарэлых людзей адкрыецца ў Лепелі

13 красавіка 004 Ужо сёлета ў Лепелі адкрыецца пансіянат для састарэлых людзей. Будынкі былога дзіцячага санаторыя, якія былі выстаўлены на продаж у межах інвестыцыйнага праекта, набыла ТАА “ЛАДЭ на Лепельшчыне” напрыканцы мінулага года, пасля чаго на старых плошчах распачаўся рамонт і рэканструкцыя. Ужо асвоена недзе каля паўтара мільярда рублёў. Вядуцца атынковачныя работы, мяняюцца батарэі ацяплення, укладваецца плітка на падлогу, заменены вокны, дзверы і г.д. Будуць створаны ўсе ўмовы для канфортнага пражывання. Мяркуецца абсталяваць некалькі двухмесных і чатырохмесных палат, а таксама адзіночных і нават палата-люкс блочнага тыпу. Вырасце гасцявы домік для іншагародніх спецыялістаў. У сталовай прадугледжана невялікая банкетная зала. На прыстані ля возера, на беразе якога знаходзіцца аб’ект, пачалі будаваць пірс. Пражыванне ў пансіянаце, разлічаным на людзей заможных, будзе платным.

Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>