З абвінавачваемага лепяльчаніна ўзята падпіска аб нявыездзе

512_6c9c60d72b75ff4adeb8d7c9ae6ffbb0 Былая школа ў Чэрцах даўно зачынена, ужо некалькі гадоў не чуваць там звонкіх дзіцячых галасоў. Аднак будынкі стаяць, праўда, дзе-нідзе зеўраюць расчыненымі вокнамі. Праз адно такое акно нейкі злодзей залез у былую кацельню і знёс адтуль два электраматоры. Быў нанесены ўрон на 4,2 мільёна рублёў.
Пры гэтым школа не зусім безгаспадарчая, перыядычна туды наведваецца загадчыца гаспадаркі Горскай школы, якая яшчэ працуе. Яна выявіла крадзеж і паведаміла ў міліцыю.
Супрацоўнікі АКВ РАУС высветлілі, што гэта справа рук жыхара Чэрцаў 1968 года нараджэння. Па гэтым факце ўзбуджана крымінальная справа, з абвінавачваемага ўзята падпіска аб нявыездзе. Аднак укра­дзенае, на жаль, вярнуць не ўдалося.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>