Карабель, які прыдумалі на Лепельшчыне, практычна не мае аналагаў у свеце…

IMAG0504_BURST003 Вучань восьмага класа трэцяй школы Мікіта Карабань разам з Юрыем Лебедзевым, кіраўніком аб’яднання па інтарэсах раённага цэнтра дзяцей і моладзі, стварылі карабель-электрастанцыю “Ветразь”. Карабель складаецца з трох частак: карабель-катамаран, гусенічны гідрапрывод, генератарна-акумулятарныя ўстаноўкі. Цячэнне ракі прыводзіць у дзеянне гусенічны прывод, потым  – электрычны генератар, ток ідзе на зарад цягавых акумулятараў альбо на берагавую лінію на патрэбу чалавеку. Практычны спосаб прымянення: забеспячэнне электраэнергіяй населеных пунктаў. Ёсць магчымасць выкарыстоўваць карабель пажарнымі службамі для тушэння лясоў, якія знаходзяцца побач з ракой. Калі ўстанавіць земснарад, з’явіцца добрая магчымасць ачысціць рэчышча ракі. Ну і, безумоўна, наладзіць экалагічныя туры для іншаземцаў. І гэта далёка не ўсё. Для працы не патрэбна паліва, а гэта робіць больш танным усе віды работ. Пры будаўніцтве завода па выпуску карабля-электрастанцыі з’явяцца новыя рабочыя месцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>