Пульс Лепельшчыны за 11 лютага

Прайшоў ураган

Як паведамілі ў прадстаўніцтве Белдзяржстраху, да раніцы ў чацвер да іх звярнуліся пяць чалавек па кампенсацыі шкоды, нанесенай ураганам “Нікалас”, што прайшоў над Лепельшчынай. Шмат дзе пазрывала шыфер на стрэхах дамоў і іншых пабудоў, садынг на франтонах. У вёсцы Несіна на адным з дамоў ветрам так патрапала дах, што непашкоджанымі засталіся толькі страпілы і латы.

Ураган быў настолькі моцны, што не вытрымала нават драўляная агароджа на цагляных слупах, пастаўленая вакол аднаго з прыватных дамоў горада.

Нарада бібліятэкараў

На базе гімназіі прайшло раённае метадычнае аб’яднанне бібліятэкараў. Вопытам работы падзялілася з прысутнымі бібліятэкар гімназіі Ганна Салаўёва. Гаворка ішла пра інфармацыйнае суправаджэнне навучальнага працэса. У бібліятэцы гэтай навучальнай установы працуюць камп’ютары, у бліжэйшы час плануецца іх падключыць да інтэрнэту.

Настаўніца інфарматыкі Людміла Казімірчык правяла “майстар-клас” па тэме “Складанне мультымедыйных прэзентацый”.

Дэмаграфічная статыстыка

У 2010 годзе ў цэлым у раёне нарадзіліся 330 дзяцей – на 33 менш, чым у 2009 годзе, у тым ліку – у горадзе – 168 (на 24 менш), у вёсцы – 162 (на 12 менш).

Памерла 581 чалавек (на 75 больш, чым у папярэднім годзе).

Зарэгістравана 276 шлюбаў. 149 разводаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>