Лепельскія мостабудаўнікі рамантуюць тры масты

DSCN1348  –  У філіяле “Лепельскае ўпраўленне мантажных спецыяльных работ” КУП “Віцебскаблдарбуд” тры брыгады. Адна працуе на рэканструкцыі моста праз раку Бярозаўка ў Глыбоцкім раёне. Другая рамантуе мост праз Усвейку на Талачыншчыне. І нарэшце трэцяя задзейнічана на работах ва Ушацкім раёне па будаўніцтве Полацкай ГЭС на рацэ Заходняя Дзвіна.
На Глыбоччыне мост мае тры пралёты па шэсць метраў кожны. Работы пачаліся яшчэ ў снежні мінулага года. Будзе зроблены капітальны рамонт – практычна ўсё памяняюць, акрамя паляў. Працуе брыгада з сямі чалавек. Задзейнічаны экскаватар, кран, самаходная бетонамяшалка. Ужо адрамантавалі апоры, конус з аднаго боку. Неўзабаве перакрыюць мост і злучаць берагі. Да канца мая павінны закончыць работы. На Талачыншчыне жалезабетонны мост праз Усвейку, непадалёку ад вёскі Пламя, мае працягласць трыццаць шэсць метраў (шэсць пралётаў па шэсць метраў). Рамантуюць апоры, праўда, не ўсе, мяняюць частку пліт праектнага збудавання, і поўнасцю рамантуюць маставое палатно – выраўняльны слой, гідраізаляцыю, ахоўны слой і асфальтабетон. Пачалі работы ў лютым, закончыць плануюць у ліпені. На Ушаччыне вядуць рэканструкцыю моста на аўтадарозе Усвея – Усвіца. Практычна мост цалкам будзе перароблены. Акрамя лепельскай арганізацыі, там працуе мостаатрад 425. Яны робяць апоры і перакрыцце, а лепяльчане будуць рамантаваць маставое палатно паверсе, па плітах. Акрамя гэтага, Пастаўскае і Ушацкае ДРБУ робяць падыходы да моста.
Рэканструкцыя моста праз Бярозаўку “пацягне” каля двух з паловай мільярдаў рублёў. Асвоена ўжо каля мільярда дванаццаці мільёнаў рублёў. Мост праз Усвейку абыдзецца ў два мільярды шэсцьсот восемдзесят пяць мільёнаў рублёў. Сума работ на Ушаччыне ацэньваецца ў 11,5 мільярда рублёў. Засталося асвоіць тры мільярды.
Уладзімір МІХНО.
На здымках: рэканструкцыя моста ў Глыбоцкім раёне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>