Вам — мат!

144Дастойна паказалі сябе юныя лепельскія шахматысты на камандна-асабістым першынстве Віцебскай вобласці сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства, якое адбылося ў Оршы. У зборную Лепеля ўвайшлі Марк Радзько, вучань восьмага класа ДУА “Гімназія ім. І. М. Ерашова”, Арцём Ганжураў з шостага класа гімназіі і Андрэй Тарасевіч, восьмы клас ДУА “СШ №3”. Сапернічалі яны з вельмі моцнымі шахматыстамі Віцебска, Глыбокага, Оршы і іншых гарадоў. Другое месца заваяваў Арцём Ганжураў, на трэцюю прыступку п’едэстала ўзняўся Марк Радзько. Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі і шахматныя кнігі. Лепяльчане пазнаёмі­ліся з Алінай Талай, неаднаразовай чэмпіёнкай Еўропы па лёгкай атлетыцы. Аліна пажадала поспехаў у спорце і пакінула аўтограф на памяць.
На здымку: лепельскія шахматысты ў час гульні.
Яўген МУДРЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>