У Лепелі ведаюць, якое надвор’е было сто гадоў таму…

GE DIGITAL CAMERA Больш як сто гадоў вядуцца метэаназіранні ў Лепелі. З 1907 года працуе метэаралагічная станцыя. Перапыняла працу яна толькі на некалькі гадоў у грамадзянскую вайну і часы станаўлення Савецкай улады і на гады Вялікай Айчыннай вайны. У пяцідзясятыя былі ўстаноўлены ападкамер Траццякова і флюгер для вымярэння сілы і накірунку ветру. Аднак зараз старыя прыборы перайшлі ў разрад рарытэтаў, назіраюць за надвор’ем камп’ютар і лазар. Ніжнюю мяжу воблачнасці кожныя трыццаць секунд вымярае прыбор “Пеленг СД”, празрыстасць атмасферы вызначае “Пеленг СФ-01”, самы лепшы вымяральнік тэмпературы – ртутны тэрмометр, устаноўлены ў жалюзійнай псіхраметрычнай будцы. Ёсць чатыры тэрмометры для вымярэння тэмпературы на глебе і столькі ж – у паветры.
Уладзімір МІХНО.
На здымках: шмат гадоў на метэастанцыі ў Лепелі вядуцца назіранні за надвор’ем.23 сакавіка

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>