Агонь жвава прабег па траве, пераскочыў мяжу — і вогненны слуп завіхурыў над хатай

IMG_5599На пульт дзяжурнага РАНС паступіла паведамленне аб загаранні ў вёсцы Юркоўшчына: гарэла гаспадарчая пабудова. Пакуль пажарны разлік даехаў, агонь перакінуўся на жылы дом.
Пазней высветлілі, як развіваліся падзеі. Мужчына захацеў свой агарод вызваліць ад сухой леташняй травы. Аднак замест таго, каб згрэбсці яе ў адно месца ды бяспечна спаліць на вогнішчы, ён вырашыў учыніць пал. А што? Колькі разоў ужо рабіў такое, і кожны раз абыходзілася… Аднак на гэты раз сітуацыя выйшла з-пад кантролю.
Агонь прайшоў па траве, пераскочыў праз мяжу паміж участкамі і стаў захопліваць суседскі. Першай здабычай пажару стала гаспадарчая пабудова. Тады ж мужчына вырашыў, што самастойна не дасць рады, і патэлефанаваў у РАНС.
Гаспадарчая пабудова згарэла ўшчэнт, а ад дома засталіся толькі абвугленыя сцены. Фактычна, дома ўжо няма. Сядзіба належыць жанчыне, якая жыве ў Мінску, яна суседу даводзіцца дальняй раднёй. Цяпер, акрамя вялікага штрафу, мужчыне давя­дзецца яшчэ і кампенсаваць кошт знішчаных пабудоў.
Апошнія дні для пажарных выдаліся вельмі гарачымі — за суткі даводзіцца да 20 разоў выязджаць на загаранні сухой леташняй травы. Нягледзячы на вялікія штрафныя санкцыі, ад дзесяці да сарака базавых велічынь, знахо­дзяцца аматары агеньчыку.
На вялікі жаль, не абыходзіц­ца без ахвяр. У Талачынскім раёне загінула пенсіянерка, якая атрымала 85 працэнтаў апёкаў скуры. У Віцебску на выпаленым участку плошчай каля 100 квадратных метраў зной­дзены абпалены труп мужчыны. Паводле асноўнай версіі, прычынай смерці стала неасцярожнасць пры выпальванні сухой расліннасці.
Аляксандр САДОЎСКІ,
інспектар ДПН РАНС,
старшы лейтэнант унутранай службы.
На здымку: спалены дом у Юркоўшчыне.
Фота з архіва РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>