Індыйскія матывы ў лепельскім музеі

IMG_0296У раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава работ Святаслава Рэрыха. Прадстаўлены сямнаццаць карцін знакамітага мастака розных перыядаў творчасці. Яго называюць адным з найлепшых партрэтных майстроў дваццатага стагоддзя. Святаслаў Мікалаевіч доўга жыў у Індыі, таму яго работы маюць незвычайную колеравую гаму. Жанравыя сюжэты і жывая прырода Індыі адлюстроўваюць думкі аб лёсе чалавецтва. Напрыклад, знакаміты трыпціх ”Раскрыжаванае чалавецтва” быў завершаны ў першыя гады Другой сусветнай вайны. Цэнтральная тэма – чалавек сваімі ўчынкамі і дзеяннямі сам сябе распінае, пакуль ён не збавіцца ад свайго дрэннага “Я”. Выстава прадоўжыцца да дзясятага красавіка.

IMG_0298

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>