Сто сорак твораў пра вайну прачытаюць у Новавалосавіцкай школе Лепельскага раёна да Дня Перамогі.

9 сакавіка 012У Новых Валосавічах распачаўся літаратурны марафон “70 гадоў Вялікай Перамогі”. Мерапрыемства праходзіць у мясцовай школе ў межах падрыхтоўкі да святкавання 70-годдзя.
Па ўмовах марафону вучні калектыўна да 9 мая прачытаюць семдзесят вершаў пра вайну і гэтулькі ж празаічных твораў. На гэты час прачыталі ўжо дзесьці каля сарака вершаў і дванаццаць твораў празаічнага жанру. Дзеці таксама пазнаёміліся з ваеннымі песнямі. Адбыліся вечарыны “Гэтыя радкі спявалі на вайне” і “Кніга таксама ваявала”, якія падрыхтавала настаўніца рускай мовы і літаратуры Любоў Ізмайловіч. Вынікі марафону штодня падводзяцца на адмысловым стэндзе.
Уладзімір МІХНО.
На здымку: стэнд з падвядзеннем вынікаў марафону ў Новавалосавіцкай школе.

Один комментарий для “Сто сорак твораў пра вайну прачытаюць у Новавалосавіцкай школе Лепельскага раёна да Дня Перамогі.

  • 10.12.2018 в 9:35 пп
    Permalink

    А дзе творы?

    Рейтинг комментария:Vote +1+1Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>