Пульс Лепельшчыны за 25 студзеня

Жылыя памяшканні — па дагавору

Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама прапануе жылыя памяшканні для здачы па дагаворах паднайму ў адпаведнасці з патрабаваннямі п. 15-16 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18. Кантактны тэлефон — 4-85-01.

14000 абанентаў

Папулярнасць мабільных тэлефонаў ніколькі не зменшыла ўвагі да выкарыстання ў якасці сродку зносін паміж людзьмі простай правадной тэлефоннай сувязі. Аб гэтым сведчыць тое, што толькі летась у горадзе і раёне з’яві­лася 646 новых абанентаў такой сувязі, а іх агульная колькасць зараз складае 14476.

Рост амаль удвая

На 1 студзеня бягучага года ў горадзе і раёне налічвалася 2502 карыстальнікі высокахуткаснага інтэрнэту byfly. За 2010 год іх колькасць павялічылася амаль удвая —на 1187 абанентаў.

З аўкцыёну

Ад продажу дзяржаўнай маёмасці, яе арэнды ў 2010 годзе атрымана каля 277 мільёнаў рублёў.

Паднаўленне школы

На рамонт Домжарыцкай сярэдняй школы зрасходавана каля 200 мільёнаў рублёў.

Пашырае межы

У горадзе і раёне налічваецца 1264 карыстальнікі інтэрактыўнага тэлебачання (zala). Толькі за мінулы год колькасць тых, хто глядзіць такое тэлебачанне на Лепельшчыне, павялічылася на 434. Летась была ўстаноўлена спецыяльная апаратура для прыёму перадач zala ў Старым Лядне і Слабадзе, мікрараёнах горада Пясчанка і раённая бальніца. Сувязісты павінны ў бліжэйшы час зманціраваць такую апаратуру  па вулі­цах Школьная і Партызанская.

Школьны “Калейдаскоп”

Ужо не першы год пры Чэрскай бібліятэцы працуе клуб адпачынку падлеткаў “Калейдаскоп”. Апошнім часам ён папоўніўся новымі сябрамі: прыйшлі Таня Завадская, Вася Шумчанка, Света Старынская, Антон Шасцярэнь ды іншыя. Дзеці чытаюць кніжкі, разглядваюць малюнкі, вельмі любяць самі маляваць на розныя тэмы. У бібліятэцы захоўваецца альбом іх малюнкаў, кожны з якіх па-свойму арыгінальны.

Настольны тэніс

У аграгарадках Камень і Старое Лядна прайшлі турні­ры па настольнаму тэнісу. У Камені першае месца ў спаборніцтвах заваяваў Вадзім Сялява, другое – Уладзімір Галавач, трэцяе – Дзяніс Агрызка. А сярод тэнісістаў Старога Лядна лепшы вынік паказаў Сяргей Пракоф’еў, другі радок у турнірнай табліцы заняў Павел Мірановіч, трэці – Аляксандр Латушкін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>