Пульс Лепельшчыны за 21 студзеня

Якасны жытнёвы солад

У 2010 годзе ЗАТ “Жыт­ніца” вырабіла 840 тон жытнёвага соладу для прыгатавання хлеба заварнога.  На прадпрыемстве працуе 20 чалавек.

Аздараўленне дзяцей

Летась  у “Жамчужыне” прайшлі аздараўленне 7000 дзяцей з Беларусі. Пралячыліся дзеці і з забруджаных рэгіёнаў Бранскай, Калужскай і Тульскай абласцей.

Мароз не палохае

Не палохае мароз будаўнікоў ПМК-75. Яны ўзво­дзяць два 40-кватэрныя дамы ў Бароўцы.

Дэмаграфічная сітуацыя

За тры апошнія тыдні ў нашым раёне нарадзілася 19 малышоў. На вялікі жаль, пайшло з жыцця 24 чалавекі. У адзінаццаці выпадках прычынамі смерці сталі захворванні сістэмы крыві, у чатырох — траўмы і атручванні, у трох выпадках — анкалагічныя захворванні. Трое чалавек памерла па старасці. Адзін чалавек памёр з-за хваробы стрававода, адзін — у выніку інфекцыйнага захворвання. Прычына адной смерці ўстанаўліваецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>