У Зялёным Востраве, што на Лепельшчыне, нарыхтоўваюць дровы… на падворку

9 сакавіка 024Дровы – на двары? А чаму б і не! Па рашэнні райвыканкама ў Валосавіцкім лясніцтве адведзены ўчасткі для нарыхтоўкі дроў прама ў вёсках. Пакуль выбралі тры вёскі – Валосавічы, Зялёны Востраў і Грыгаравічы, дзе кусты знаходзяцца ў межах населеных пунктаў. Людзі самі нарыхтоўваюць сабе дровы, а заадно і ачышчаюць вёскі ад дзікага кустоўя. Паліва, нарыхтаванае такім чынам, абыходзіцца нашмат танней – тысяч па васямнаццаць за кубаметр, такім чынам, прычэп дроў каштуе недзе каля васьмідзесяці тысяч рублёў. Ужо нарыхтавана каля ста пяцідзесяці кубаметраў. Усяго па Валосавіцкім сельсавеце выдзелена дванаццаць такіх участкаў.
Уладзімір МІХНО.
На здымку: дровы на падворку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>