Лепельскія таэквандысты прымерылі «першую пальчатку». І ўдала!

SparУ чарговы раз праславілі Лепельшчыну юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо”, якія прынялі ўдзел у VII рэспубліканскім турніры “Першая пальчатка”, што прайшоў у сталіцы нашай краіны. І хоць ­удзельнікі спаборніцтваў займаюцца ў секцыі не так даўно, усё ж выступілі паспяхова, заняўшы прызавыя месцы.
У комплексе практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі шэсць — сем год пераможцай стала Каліна Паранок, у катэгорыі дванаццаць — трынаццаць год перамог Кірыл Дзямко. Трэцяе месца ў катэгорыі восем — дзевяць год прысуджана Косцю Чыкіну, а таксама Назару Давыдзенку (дзесяць — адзінаццаць год).
Добра выступілі лепяльчане і ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Ва ўзроставай катэгорыі шэсць — сем год першае месца заняў Трафім Бандуровіч (вага — 26 кілаграмаў). У катэгорыі дванаццаць — трынаццаць год перамог Кірыл Дзямко (55 кілаграмаў). У катэгорыі шэсць — сем год другое месца прысуджана Даніле Вінніку (26 кілаграмаў). У гэтай жа ўзроставай катэгорыі другой стала Каліна Паранок (29 кілаграмаў). Другое месца ў катэгорыі восем — дзевяць год прысуджана Косцю Чыкіну (28 кілаграмаў), Мікіту Іванчанку (34 кілаграмы). Трэцяе ж месца ва ўзроставай катэгорыі шэсць — сем год заняў Паша Лынько (29 кілаграмаў), Даніла Ламека (восем — дзевяць год, 31 кілаграм), а таксама Назар Давыдзенка (дзесяць — ­адзінаццаць год, 30 кілаграмаў).
Прызёры спаборніцтваў прывезлі з сабой медалі, Ганаровыя граматы і, вядома ж, незабыўныя ўражанні ад паспяховага дэбюту. У чарговы раз праславілі Лепельшчыну юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо”, якія прынялі ўдзел у VII рэспубліканскім турніры “Першая пальчатка”, што прайшоў у сталіцы нашай краіны. І хоць ­удзельнікі спаборніцтваў займаюцца ў секцыі не так даўно, усё ж выступілі паспяхова, заняўшы прызавыя месцы.
У комплексе практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі шэсць — сем год пераможцай стала Каліна Паранок, у катэгорыі дванаццаць — трынаццаць год перамог Кірыл Дзямко. Трэцяе месца ў катэгорыі восем — дзевяць год прысуджана Косцю Чыкіну, а таксама Назару Давыдзенку (дзесяць — адзінаццаць год).
Добра выступілі лепяльчане і ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Ва ўзроставай катэгорыі шэсць — сем год першае месца заняў Трафім Бандуровіч (вага — 26 кілаграмаў). У катэгорыі дванаццаць — трынаццаць год перамог Кірыл Дзямко (55 кілаграмаў). У катэгорыі шэсць — сем год другое месца прысуджана Даніле Вінніку (26 кілаграмаў). У гэтай жа ўзроставай катэгорыі другой стала Каліна Паранок (29 кілаграмаў). Другое месца ў катэгорыі восем — дзевяць год прысуджана Косцю Чыкіну (28 кілаграмаў), Мікіту Іванчанку (34 кілаграмы). Трэцяе ж месца ва ўзроставай катэгорыі шэсць — сем год заняў Паша Лынько (29 кілаграмаў), Даніла Ламека (восем — дзевяць год, 31 кілаграм), а таксама Назар Давыдзенка (дзесяць — ­адзінаццаць год, 30 кілаграмаў).
Прызёры спаборніцтваў прывезлі з сабой медалі, Ганаровыя граматы і, вядома ж, незабыўныя ўражанні ад паспяховага дэбюту.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>