Пульс Лепельшчыны за 11 студзеня

Ракеткі і тэлевізар

У бальніцу медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарата напярэдадні Новага года завіталі вайскоўцы. Афіцэры 231 артылерыйскай брыгады прывезлі дзецям у падарунак тэлевізар і бадмінтонныя ракеткі. Гэта не разавая акцыя, а частка планамернага, паслядоўнага супрацоўніцтва.

Сродкі на добраўпарадкаванне

На тэрыторыях сельсаветаў раёна арганізаваны збор сродкаў самаабкладання. Толькі летась такія фінансавыя паступленні агульнай сумай каля васьмі мільёнаў рублёў былі накіраваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

Прэмія аблвыканкама

Яна Стрэльчанка шмат разоў выступала на розных песенных і танцавальных конкурсах, займала прызавыя месцы. Пра яе поспехі пісала газета.

Напярэдадні Новага года аблвыканкам прыняў рашэнне аб прысуджэнні прэмій таленавітай творчай моладзі. Шэсць навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтваў атрымалі па 20 базавых велічынь, і па 15 базавых велічынь – дзесяць вучняў дзіцячых музычных школ і школ мастацтваў з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Шуміліна і Оршы. Сярод узнагароджаных і Яна Стрэльчанка.

Адгаманілі ёлачныя базары

У пераднавагоднія дні адным з самых хадавых тавараў былі лясныя елачкі. Лепельскі лясгас да свята на рынкі горада прывёз і рэалізаваў 1254 лясныя прыгажуні на агульную суму 12505 тысяч рублёў. У прыватнасці, з лясоў Стайскага лясніцтва было прывезена 146 елачак, Слабадскога – 311, Валосавіцкага – 347, Заазерскага – 350. Сотня елачак з Каменскага лясніцтва была ў асноўным рэалізавана ў Бароўцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>