Са сцэны ў той дзень патокам ліліся шчымлівыя мелодыі песень юнацтва лепяльчан старэйшага пакалення

У дзяржаўнай установе культуры “Лепельскі РДК” прайшоў XVIII раённы фестываль патрыятычнай песні “Песні юнацтва нашых бацькоў”. У першым аддзяленні фестывалю эстрадныя спевакі выконвалі ваенна-патрыятычныя песні, у другім — папулярныя эстрадныя творы 30 — 90-х гадоў дваццатага стагоддзя. У намінацыі “Саліст-вакаліст” ва ўзроставай катэгорыі 16 — 23 гадоў перамог Іван Дабрыднеў, сярод маладых талентаў 24 — 31 год — Дзмітрый Кліманскі. У намінацыі “Вакальная група” аўтарытэтнае журы прыняло рашэнне першае месца нікому не прысуджаць, а другімі месцамі ўганараваны вакальная група Домжарыцкай сярэдняй школы і дуэт Лепельскага дзяржпрафліцэя, у скла­дзе якога выступалі Ян Гузянок і Валянцін Мірановіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>