Ноч. Цёмная постаць мужчыны з мяхом за плячыма. Не, гэта не Дзед Мароз!

— Абстаноўка няпростая. Летась здзейснена чатыры крадзяжы асабістай маёмасці грамадзян, якая захоўвалася ў падвалах жылых дамоў. Гэта толькі тыя выпадкі, калі была распачата крымінальная справа па артыкуле 205 КК Рэспублікі Беларусь. Калі ж сума выкрадзенага не дасягае дзесяці базавых велічынь, то крымінальная справа не ўзбу­джаецца ў сувязі з мала­значнасцю нанесенай шкоды.
— І такія выпадкі адзінкавыя?
— Не сказаў бы. Хапае і такіх крадзяжоў.
— І што засведчыў аналіз?
— Пры аналізе крадзяжоў маёмасці з падвалаў устаноўлена, што ў двух выпадках аб’ектам злачынства станавіліся веласіпеды, у адным — спіртныя напоі і ў адным выпадку — дзіцячая каляска. Вельмі часта выкрадаюць слоікі з кансерваванымі прадуктамі, бульбу, іншыя харчовыя запасы, якія затым распрадаюцца па нізкіх цэнах.
— Дзеля прафілактыкі нагадаем нашым чытачам, як пранікаюць злодзеі ў падвалы.
— Злачынствы здзяйсняюцца шляхам свабоднага доступу праз пакінутыя адчыненымі ўваходныя дзверы ў падвальнае памяшканне, а потым злачынцу не дастаўляе асаблівых высілкаў выбраць патрэбнае памяшканне, збіць замок і заняцца “справай”. Такім чынам, скарыстацца адсутнасцю элементарнай тэхнічнай умацаванасці аб’ектаў. Вось і ўвесь сакрэт.
— Вашы рэкамендацыі.
— Рэкамендую надзейна тэхнічна ўмацаваць дзверы, зачыніць на надзейны замок, а можа і два, а таксама не пакідаць уваходныя дзверы ў падвальнае памяшканне шматкватэрных дамоў адкрытымі.
Вельмі дзейсным спосабам аховы нажытага дабра з’яўляецца абсталяванне пад’ездаў шматпавярховых дамоў і пры­дваровых тэрыторый сістэмамі відэаназірання. Таблічка «Аб’ект абсталяваны відэаназіраннем» вельмі ацвераджальна ўздзейнічае на правапарушальнікаў, у тым ліку падвальных злодзеяў. А калі ўбачылі незнаёмага падазронага чалавека ля дома, выявілі падазроныя прадметы ў падвальных памяшканнях, абавязкова патэлефануйце ў міліцыю па нумары 102.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>