У кожнай сям’і захоўваюцца ўласныя рэліквіі — рэчы гэтыя перадаюцца з пакалення ў пакаленне

33У кожнай сям’і ёсць свае рэліквіі — рэчы, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Рэліквіяй можа быць любая рэч, ад звычайнага фотаздымка да каштоўнага каменя. Захоўваць сямейныя рэліквіі — выдатная традыцыя, бо яны часта з’яўляюцца сімваламі сям’і, цэлага роду. Толькі ў нашай сям’і рэліквія — гэта не рэч, а ўменне, навык.
У нас захоўваецца стары даматканы ручнік, я захацела даведацца яго гісторыю. Мама параіла мне звярнуцца да бабулі, Любові Мікалаеўны Клундук (да замужжа Быкавай). Яна распавяла, што ручнік гэты выткала яе бабуля, мая прапрабабуля Марыя Цітаўна Быкава. Яму ўжо больш за сто гадоў.
Ручнікі ў старажытныя часы вельмі цанілі, перадавалі ад бацькоў да дзяцей, бралі з сабой у далёкую дарогу, лічылі, што яны маюць сілу абярэгаў. Ткалі іх на кроснах, якія былі ў кожнай хаце. Зараз такія кросны стаяць у Доме рамёстваў у вёсцы Стаі, на іх працуе бабуліна сястра Святлана Мікалаеўна Залатуха (Быкава), тчэ вырабы, перадае сакрэты майстэрства падрастаючаму пакаленню.
Мне самой захацелася пабачыць кросны, і я рушыла ў дом рамёстваў. Там Святлана Мікалаеўна распавяла, што ткацкае ўменне ёй перадала яе цётка Кацярына Цімафееўна Смажэўская (Быкава). У сваю чаргу Святлана Мікалаеўна навучыла ткаць дачку Марыю Залатуху, а тая далей перадасць эстафету сваёй дачцэ…
Магчыма, і я навучуся ткаць прыгожыя вырабы, якія папоўняць наш сямейны збор.
Аліна КРАСНІК, юнкар,
вучаніца Старалядненскай СШ-сада.
На здымку: за кроснамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>