У Горскай школе «закурыла» пластыкавая бутэлька

Арыгінальны макет прыдумалі ў Горскай базавай школе для дэманстрацыі вучням уздзеяння тытуню на арганізм чалавека. Звычайная пластыкавая бутэлька азначала лёгкія, а дымавы фільтр – адпаведна цыгарэтны едкі дым. Вучням пятых-шостых класаў, з якімі праводзіліся практычныя заняткі пра шкоду тытуню, стала ўсё зразумела. Заняткі прайшлі ў межах месячніка здаровага ладу жыцця, які ўвабраў у сябе цэлы спектр актуальных у моладзевым асяродку пытанняў. Гаварылі пра ўжыванне спайсаў, пра СНІД, глядзелі дакументальна-пазнавальны фільм, зноў жа, пра шкоду нікаціну.
Уладзімір МІХНО

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>