Міліцэйская хроніка

Агонь уначы

У ноч з 27 на 28 снежня прыйшло паведамленне аб пажары. Гарэў дом. У выніку ад пабудовы засталіся толькі абвугленыя сцены. Урон склаў пяць мільёнаў рублёў. Паводле папярэдніх даных, прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне гаспадара з агнём пры курэнні.

Украў мабільнік

Найбольш часта крадуць мабільнікі малазнаёмыя грамадзяне пасля сумеснага распіцця спіртнога. У РАУС звярнуўся непрацуючы лепяльчанін, які пражывае па вуліцы Партызанская, з паведамленнем аб тым, што пасля сумеснага распіцця спіртнога з наглядна знаёмым у яго з дому зніклі мабільны тэлефон і вязаная шапка. Урон ацэнены ў 80 тысяч рублёў. Крадзеж учыніў непрацуючы лепяльчанін з вуліцы Калініна.

Голад — не цётка

У РАУС звярнулася выхавальніца дзіцячага сада з вёскі Чэрцы з паведамленнем аб тым, што ў яе з незачыненай хаты злодзей украў харчы. Злодзея міліцыянеры знайшлі ў той жа дзень, ім аказаўся непрацуючы жыхар вёскі Дрымаўшчына. Дарэчы, апошні ўжо меў канфлікты з законам, і менавіта па артыкулу 205 Крымінальнага кодэкса – крадзеж.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>