Віктар Цой: «Апошні герой»?

віктор цойПасля смерці рок-музыканта Віктара Цоя, лідара гурта “Кіно”, прайшло 24 гады. Чаму ж яго песні не губляюць актуальнасці і цяпер, чаму сучасныя маладыя людзі, якім няма і шаснаццаці, захапляюцца імі, спяваюць у кампаніях пад гітару? Адказаць на гэтыя пытанні паспрабавалі ўдзельнікі вечарыны памяць “Апошні герой”, якая прайшла ў актавай зале СШ №1. Арганізатарамі мерапрыемства сталі вучні 11 “Б” класа і іх класны кіраўнік Жанна Анатольеўна Карбовіч.
Вучні 8 — 11 класаў пазнаёміліся з біяграфіяй спевака, мастака Віктара Цоя, паслухалі аповеды пра іншыя захапленні рок-музыканта, паглядзелі відэазапісы выступленняў. Разам падлеткі паспрабавалі ўзнавіць вобраз рок-гітарыста 80-х гадоў мінулага стагоддзя. У выкананні школьнікаў прагучалі хіты В. Цоя “Перемен!”, “Звезда по имени Солнце”, “Группа крови”. Вядучыя пастараліся перадаць слухачам унутраныя перажыванні паэта.
Маша КАЛЬЧЭЎСКАЯ,
юнкар, вучаніца СШ №1.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>