Галерэя “Арт-Лепель”

Болей 10 гадоў таму галерэю “Арт-Лепель” заснавала бібліятэкар Вольга Казлоўская. Эстафету ад яе прыняла Галіна Ціш­кевіч. За час існавання галерэі прайшла добрая сотня выстаў. Толькі за сёлетні год іх было 12. Гэта азначае, што ў сярэднім працягласць паказу твораў пэўных жанру і тэматыкі доўжыцца месяц.

Сярод іх — выставы фотаработ Васіля Хацкевіча, твораў выніковай справаздачы навучэнцаў мастацкага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў, карункаў Людмілы Якуты і Алены Жарнасек, батыку Марыны Саўчанкі, вышыванкі Любові Вячэрскай. Завяршаецца год выставай работ “Казачныя таямніцы” вучаніц мастацкага аддзялення школы мастацтваў Ані Старыцынай і Сняжаны Зуевай.

Адметнасць “Арт-Галерэі” ў тым, што на ёй выстаўляюцца не толькі работы прафесійных майстроў, а ў большай ступені аматараў таго ці іншага жанру мастацтва. Свае карціны, вышыванкі, выцінанкі, вязанкі, арыгалеты (вырабы з паперы), квілінгі (кручанкі з паперы), пляцёнкі з лазы, саломы, ганчарныя вырабы, фотаздымкі, калекцыі можа выставіць у галерэі кожны гара­джанін ці вясковец — вучань, рабочы, інтэлігент, пенсіянер… Плата за ўдзел у выставах не бярэцца. Дастаткова загадзя запісацца ў бібліятэцы на той ці іншы месяц.

Запрашаем усіх жадаючых падзяліцца таямніцамі сваёй душы з іншымі, паказаць уласныя здольнасці, пачуць водгук аб мастацкіх якасцях сваіх работ ад наведвальнікаў выставы, прачытаць яго на старонках “Лепельскага краю”, стаць удзельнікамі галерэі.

Іна ШУШКЕВІЧ,

бібліятэкар цэнтральнай раённай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>