Марыя Пшонка са Слабады не дачакалася ні сына, ні кнігі пра яго…

БезымянныйМарыя Сямёнаўна Пшонка пражыла амаль сто тры гады, аднак так і не дачакалася ні абодвух сваіх сыноў з вайны, ні кнігі пра старэйшага сына Мікалая, якая выйшла толькі зараз.
Звесткі пра Мікалая Пшонку і яго подзвіг збіралі пошукаўцы як у горадзе Геленджык Краснадарскага краю, дзе ён ваяваў, так і на беларускай Лепельшчыне, дзе нарадзіўся. Як высветлілася, ваяваў ён лётчыкам-знішчальнікам 931-га знішчальнага авіяцыйнага палка 236-й авіядывізіі пятай паветранай арміі, якая прыкрывала Туапсінскі напрамак. 19 лістапада 1942 года Мікалай уступіў у няроўны бой адразу з некалькімі варожымі знішчальнікамі, даўшы магчымасць баявым таварышам адысці на аэрадром. Калі скончыўся боезапас, ен, паранены, накіраваў свой самалёт на варожую батарэю…
Нядаўна астанкі легендарнага лётчыка былі знойдзены і ўрачыста перазахаваны на Лепельшчыне. А зараз у мінскім выдавецтве “Медысонт” выйшаў кнігаю краязнаўчы нарыс настаўнікаў гісторыі Слабадской сярэдняй школы Валерыя Тухты і Маргарыты Анікей “Вяртанне з небыцця”, у якім распавядаецца пра доўгую гісторыю пошукаў героя і падаецца яго жыццёвы шлях. Кніга разлічаная не толькі на адмыслоўцаў у галіне краязнаўства ды студэнтаў. Яе з цікавасцю прачытае любы неабыякавы чалавек, для каго святыя паняцці “Радзіма” і “Перамога”.
Уладзімір МІХНО.
На здымку Мікалай Пшонка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>