Мяч завіс над сеткай. Рэзкі ўдар – і…

Изображение 066У Калядным турніры па валейболе сярод каманд навучальных устаноў на прызы прыходу храма Прэабражэння Гасподняга горада Лепеля прынялі ўдзел восем каманд юнакоў і сем — дзяўчат. Спартыўнае супрацьстаянне праходзіла ў раённым фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся праваслаўны святар Сергій Ляшкевіч.
У першым паядынку валейбольнага турніру сустрэліся старшакласніцы Стайскай сярэдняй школы і СШ №3. Сельскія дзяўчаты перамаглі з лікам 2:0.
У стартавым матчы сярод юнакоў згулялі валейбалісты каманды мясцовага праваслаўнага братэрства і аграрна-тэхнічнага каледжа. Праваслаўная спартыўная дружына ўпершыню сабралася, выступіла ў турніры. Жэрабя адразу звяло яе з адной з самых моцных каманд, згулялі дастойна, хаця ў выніку і прайгралі, выбылі з далейшай барацьбы. Аднак пачатак — палавіна справы.
Аб высокім напале спартыўнай барацьбы сярод юнакоў сведчаць ужо толькі вынікі двух матчаў паміж камандамі аграрна-тэхнічнага каледжа і гімназіі імя Ерашова, Заслонаўскай сярэдняй школы, якія ў абодвух выпадках закончыліся перамогай каледжа, але з лікам 2 :1. Прытым у фінальнай сустрэчы са спартыўнай дружынай дзяржаўнага прафесійнага ліцэя прадстаўнікі аграрна-тэхнічнага каледжа таксама ўпарта, зацята ішлі да вызначанай мэты, да апошняга змагаліся за перамогу, аднак прайгралі з лікам 1 : 2.
Такім чынам, першае месца сярод юнакоў заслужана заваявала каманда дзяржпрафліцэя. Другі радок у турнірнай табліцы спаборніцтваў заняла спартыўная дружына аграрна-тэхнічнага каледжа, трэцяе — Заслонаўскай сярэдняй школы.
Сапраўдным упрыгожаннем Каляднага турніру стала фінальная гульня паміж спартсменкамі гімназіі імя Ерашова і Стайскай сярэдняй школы. Прыгожыя і дакладныя падачы мяча, своечасовыя блакіроўкі саперніка, нечаканыя і моцныя ўдары мячом у свабодную зону, узаемная падстрахоўка — усё гэта ўбачылі балельшчыкі. У некаторыя моманты нават здавалася, што на валейбольнай пляцоўцы знаходзяцца не аматарскія каманды, а прадстаўніцы прафесійных спартыўных дружын. І ўсё ж працяглае, зацятае супрацьстаянне саперніц, бескампрамісная спартыўная барацьба закончылася перамогай каманды Стайскай сярэдняй школы з лікам 2 : 0. У выніку на другім месцы аказалася каманда гімназіі імя Ерашова, трэцяе месца заваявалі валейбалісткі СШ №1.
Пераможцы і прызёры Каляднага валейбольнага турніру заахвочаны дыпломамі, валейбольнымі мячамі. Кожная каманда атрымала ў якасці салодкага прыза бісквітны торт.
Мікалай ГАРБАЧИзображение 049ОЎ.

Изображение 069

 Изображение 084Изображение 073

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>