Апаленыя няўмольным лёсам дзеці… Юныя лепяльчане не пакінулі сваіх равеснікаў сам-насам з бядою. Сабралі больш чатырох мільёнаў рублёў і падарункамі парадавалі

У сярэдняй школе №1 вучацца 16 дзяцей-інвалідаў. Некаторыя па стане здароўя не могуць разам з усімі наведваць школу, таму навучаюцца на даму. Для іх задумалі і рэалізавалі акцыю “Руку сябру працягні”. Збіралі грошы і набывалі сваім сябрам падарункі да свята.


Актыўнасць праявілі ўсе вучні, ад першага класа да адзінаццатага, было сабрана больш за чатыры мільёны рублёў. На Каляды і Новы год усе 16 дзяцей атрымалі падарункі, а двое — яшчэ і так неабходную ім грашовую падтрымку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>