На Лепельшчыне вырашылі рэарганізаваць рытуальную службу…

Зараз арганізацыяй рытуальных паслуг займаюцца абедзве жыллёва-камунальныя гаспадаркі раёна. Бароўскія камунальнікі абслугоўваюць шэраг сельскіх рэгіёнаў – Бароўку, Заслонава, Межыцу, Баброўскі, Каменскі і частку Лепельскага сельсаветаў, у падпарадкаванні камунальнікаў лепельскіх — горад і таксама шэраг вёсак. Аднак людзі часам не ведаюць, куды звярнуцца па дапамогу, бо часта і суседнія могілкі ў розным падпарадкаванні.
Сабраўшы службу рытуальных паслуг пад адным дахам, можна хаця б часткова зрабіць яе рэнтабельнай, калі арганізаваць цэлы комплекс такіх паслуг: адкрыць магазін па продажы рытуальных тавараў, наладзіўшы на месцы іх вытворчасць, рытуальную залу, стварыць мабільную пахавальную каманду, забяспечыўшы яе неабходнай тэхнікай – спецыяльным ліфтам, катафалкам і г.д.
Пакуль што ідэя рэарганізацыі — на стадыі распрацоўкі, але ўжо ў бліжэйшы час, магчыма, у першым квартале, яна можа быць ажыццёўленая.
Тым часам прыватны бізнэс у раёне не спяшаецца займацца рытуальнымі паслугамі ў поўным аб’ёме. У горадзе ёсць некалькі прыватных гандлёвых кропак па продажы рытуальных тавараў, але займацца пахаваннем прыватнікам не выгадна.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>