Лепельскі маршрут – для турыстаў з Вялікабрытаніі

Так званы “зялёны” маршрут “Край жоўтых гарлачыкаў і сівых валуноў», распрацаваны прадстаўнікамі аграэкатурыстычнага бізнэсу на Лепельшчыне, увайшоў у даведнік “Вада і камень – сляды ледніковага перыяду». Выпусціла даведнік міжнародная фірма “Атлант-М-Брытанія” для сваіх кліентаў. Летась прадстаўнікі гэтай фірмы – усяго пятнаццаць чалавек – наведалі наш раён, дзе цягам чатырох дзён вывучалі турыстычны маршрут: былі ў Бярэзінскім біясферным запаведніку, Селішчы, Валосавічах, Тадуліне, на байдарках сплавалі старажытным водным шляхам з варагаў у грэкі, частка якога праходзіць па Лепельшчыне. Наш маляўнічы, багаты прыроднымі і рукатворнымі помнікамі край вельмі спадабаўся гасцям.
Уладзімір МІХНО.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>