Гора і слёзы раптоўна абрынуліся на сям’ю: ад перадазіроўкі наркотыкаў сканаў пятнаццацігадовы сын

наркоманы фотоГора і слёзы абрынуліся на сям’ю мінчан. Заўчасна памёр ад перадазіроўкі наркотыкаў пятнаццацігадовы сын. Разам з сябрамі “пакаштаваў” так называемую марку — наркотык у выглядзе паперы з нанесеным на яе псіхатропам. Праз некалькі дзён праваахоўнікі затрымалі двух наркадылераў з Бабруйска, якія рэалізоўвалі ў сталіцы наркатычнае зелле. Гандляры плакалі, спрабавалі выклікаць да сябе шкадаванне. Не ўдалася спроба. Супраць абодвух узбуджана крымінальная справа.
Распаўсюджвальнікаў небяспечнага дурману пакараюць. Аднак хто суцешыць бацькоў, якія, мусіць, і па сваім недаглядзе страцілі сына. Ён пайшоў з жыцця па ўласным жаданні…
Дык што ж такое спайс? Гэта травяная сумесь, у склад якой увахо­дзяць сінтэтычныя рэчывы. Простай мовай кажучы, сумесь хімічнага паходжання з высокім утрыманнем псіхаактыўных рэчываў. І ўтрымлівае травы, якія самі па сабе бясшкодныя, але для таго, каб яны давалі наркатычны эфект, іх апрацоўваюць спецыяльнымі рэчывамі. Псіхатропны эфект грунтуецца на прыродных рэчывах, якія носяць назву канабіноіды. Штучныя заменнікі гэтых злучэнняў аказваюць моцнае псіхатропнае дзеянне.
Склад курыльных сумесяў пастаянна абнаўляецца — у сваім імкненні выкарыстоўваць танныя прэпараты для ўзмацнення наркатычнага эфекту вытворцы не спыняюцца ні перад чым, дадаючы рэчывы з адкрыта атрутным дзеяннем. Яны выклікаюць псіхалагічную і фізічную залежнасць, па сваім уздзеянні на арганізм у некалькі разоў мацней за марыхуану. Выхад з дурманнага стану суправаджаецца больш хваравітымі адчуваннямі. Наступствы вельмі цяжкія. Спайс моцна парушае псіхіку чалавека і асноўныя клеткі нервовай сістэмы. Курцы адчуваюць панічны страх, трывогу, галюцынацыі і інш.
Шкода наносіцца ўсяму арганізму. Разбураецца печань і лёгкія; кроў згушчаецца, з-за чаго пакутвае мозг. Капіляры апошняга рэзка звужаюцца. Жыццёва неабходны орган недаатрымлівае пэўную порцыю кіслароду, з-за чаго ідзе разбурэнне асноўных клетак.
Мужчыны, якія ўжываюць спайс, пакутваюць ад імпатэнцыі. Жанчыны могуць стаць бясплоднымі, у іх парушаецца цыкл менструацыі і адбываецца гарманальны збой. Таму наступствы курэння спайсу страшныя ў любых праявах.
Ужыванне спайсу прыводзіць да таго, што чалавек «ператвараецца ў агародніну». Усе сінтэтычныя рэчывы настолькі моцныя, што пасля першага ўжывання спайсу наступаюць магутныя галюцынацыі. Бывалі выпадкі, калі маладыя людзі кідаліся пад машыну ці скакалі з балконаў.
Падкрэслім, спайс — забаронены наркотык, які разбурыў не адно жыццё.
Алег БОХАН, начальнік Лепельскага міжраённага аддзела Дзяржкамітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, падпалкоўнік юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>