У Аношках няма доступу ў інтэрнэт, да лічбавага тэлебачання…

Фота к информации Г-6У Аношках няма доступу ў інтэрнэт, да лічбавага тэлебачання і надзейнай сотавай сувязі, хаця ў канцы 2014 года Велеўшчыну забяспечылі новай мультымедыйнай сувяззю, якая дазваляе карыстацца высакахуткасным інтэрнэтам і інтэрактыўным лічбавым тэлебачаннем “Zala”. А чаго было б адразу не падоўжыць такую лінію сувязі яшчэ на некалькі кіламетраў, зрабіць яе, напрыклад, да той жа вёскі Аношкі, дзе знаходзіцца “мёртвая зона” па прыёме сотавай тэлефоннай сувязі, не кажучы ўжо пра магчымасці карыстання ў гэтым населеным пункце інтэрнэтам? Замест гэтага сувязісты паступілі яшчэ горш: без атрымання згоды ад мясцовых абанентаў ліквідавалі правадную тэлефонную сувязь. Гэта тым больш здзіўляе, што Аношкі — вельмі перспектыўная вёска, размешчаная на ўзбярэжжы прыгожага ляснога возера Оч, дзе пабудавана больш за дзесяць дыхтоўных добраўпарадкаваных лецішчаў, адсутнічаюць безгаспадарчыя дамы, паколькі яны ўвесь час выкарыстоўваюцца мясцовымі насельнікамі або дачнікамі з Мінска, Барысава, Лепеля, іншых гарадоў нашай краіны. Людзі даўно ўжо чакаюць, але ніяк не дачакаюцца з’яўлення ў Аношках хаця б нейкіх надзейных сродкаў сувязі са знешнім светам.
Тамара ЯШЧАНКА,
жыхарка вёскі Аношкі.

2 комментариев для “У Аношках няма доступу ў інтэрнэт, да лічбавага тэлебачання…

  • 17.01.2015 в 8:15 дп
    Permalink

    А такая ситуация разве только в Аношках? Хотелось бы знать, напишите вообще что ждет сельчанов по связи стац. телефонов. Провода радио обрезали, моя бабушка даже плакала от этого ранше радио с проводов слушала а теперь что.Кому надо такая забота. Ко м не приезжал друг из воронежа России приходил в узелс связи и хотел интернетом попользоваться так от ворог поворот указали, ранше был у Купревича интерент а тепер нет. Лепель от цивизации удаляется .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 19.01.2015 в 9:11 дп
    Permalink

    Уважаемый Герберт. По обозначенным вами темам редакция уже публиковала материалы, а по интернету — внесено дополнение в план работы. Следите за публикациями.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>