З новага года ў правілы праходжання тэхагляду транспарту ўнесены змяненні. Тарыфы памяняліся і льготы для пенсіянераў прадугледжаны

IMG_5665З новага года ў правілах праходжання тэхагляду на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху ўводзяцца некаторыя змяненні. Пра іх гутарым з інжынерам станцыі тэхагляду Аляксандрам Рыштоўскім.
— Аляксандр Міхайлавіч, з чым звязаны змяненні?
— Найперш з тым, што ўзрасла базавая велічыня, ад якой улічваецца аплата за нашы паслугі, налічваецца дзяржаўная пошліна за допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. З першага студзеня яна ўзрасла да 180 тысяч рублёў. Акрамя гэтага, уступіў у сілу Указ Прэзідэнта №566 ад чацвёртага снежня, якім аплата за выдачу дазволу ўзрасла з 0,15 БВ да 0,3 БВ. Таму калі, напрыклад, у снежні ён каштаваў 22500 рублёў, то цяпер — 54 тысячы.
— А сама дзяржаўная пошліна?
— Таксама ўзрасла, але не дужа істотна. Для юрыдычных асоб — у сярэднім на дзве базавыя велічыні, для фізічных — на адну. Напрыклад, пошліна за допуск легкавых аўтамабіляў масай да 1,5 тоны, якія належаць фізічным асобам, засталася без змены — тры базавыя велічыні. А вось за аўтамабілі масай ад 1,5 да 2 тон — 6 БВ (было 5). І гэтак далей. З усёй дакладнай інфармацыяй можна азнаёміцца ў нас, таксама сумы пошліны ведаюць супрацоўнікі банкаў, якія прымаюць грашовыя сродкі.
— Вы ўпаміналі льготы…
— Так. Заканадаўствам прадугледжана 50-працэнтная зніжка на ўплату дзяржаўнай пошліны за допуск да ўдзелу ў дарожным руху для транспартных сродкаў, якія належаць пенсіянерам па ўзросце, а таксама інвалідам першай і другой груп. Заўважу, што ўладальнік павінен сам на сваім сродку прыбыць на станцыю, прад’явіць тэхпашпарт транспарту, медыцынскую даведку, а таксама ксеракопіі дакументаў, якія даюць права на льготы.
Яшчэ ад уплаты дзяржаўнай пошліны цалкам вызваляецца транспарт, які спецыяльна пераабсталяваны для кіравання інвалідамі. Пра гэта таксама павінны быць адзнакі ў тэхпашпарце.
— У 2013 годзе напярэдадні Новага года шмат аўтаўладальні­каў спяшаліся прайсці тэхагляд да ўвядзення дзяржпошліны…
— У апошнія месяцы года было вельмі шмат машын, але па іншай прычыне. Выкарыстоўваючы спрыяльную сітуацыю, многія беларусы, у тым ліку і лепяльчане, набывалі аўтамабілі ў Расіі. Гэта выклікала пэўны рост нагрузкі ў рэгістрацыйных падраздзяленнях ДАІ і на станцыях тэхагляду. Напрыклад, толькі 29 снежня быў выдадзены дазвол на ўдзел у дарожным руху 11 новым машынам. Яшчэ больш было аўтамабіляў з прабегам. Усяго афармлялі каля 50 транспартных сродкаў за дзень.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: інжынер-дыягност Максім Доўбыш аглядае чарговы аўтамабіль.
Фота аўтара.

3 комментариев для “З новага года ў правілы праходжання тэхагляду транспарту ўнесены змяненні. Тарыфы памяняліся і льготы для пенсіянераў прадугледжаны

  • 17.01.2015 в 8:19 дп
    Permalink

    Прочитал вашу инфу и доволен прямо, для людей полезно мой отце пенисонер, так ему выгодно. И так дальтше пишите все новое. и посетителей добавится. Многие покупали авто в Раше лепельчане, напишите сколько новых и б.у машин купили, были или не были проколы когда паленое авто купили.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 17.01.2015 в 8:21 дп
    Permalink

    и фоток больше ставьте не жалей те места, это интересно и нашим родственикам из других стран прочитать о Лепеле

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 19.01.2015 в 8:44 дп
    Permalink

    Спасибо за внимание к нашему сайту и печатному изданию. Подготовим материал по предложенной теме в самое ближайшее время. И по фото ваша позиция полностью совпадает с нашей.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>