Пульс Лепельшчыны за 4 студзеня

Лядовыя скульптуры

На двары Горскай школы выраслі сапраўдныя “зімовыя шэдэўры” з лёду і снегу. Гэта вынік конкурсу лядовых скульптур, у якім удзельнічалі дзеці. Працягваюць тут на канікулах і птушак падкормліваць, як заўсёды, развесілі ля школы кармушкі.

Трэці клас вядзе даследчую працу “Птушкі зімою”. Дзеці ходзяць з экскурсіямі ў лес, дзе назіраюць за паводзінамі пярнатых сяброў.

Сумёты адступаюць

Ачысткай вясковых вуліц ад снежных сумётаў займаюцца працаўнікі КУВП “Бароўка”. Штодня дзве – тры адзінкі тэхнікі выяз­джаюць на лінію. А ў найбольш снежныя дні іх колькасць даходзіць да пяці; два трактары МТЗ, па аднаму ЮМЗ, Т-30 і адзін аўтамабтль МАЗ з адвалам.

Сем этапаў барацьбы

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры прайшла спартландыя сярод прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Кожная з каманд складалася з шасці чалавек: трох мужчын і столькі ж жанчын. Удзельнікі гэтай цікавай гульні памерыліся сіламі ў пераадольванні сямі этапаў самых розных выпрабаванняў, у ходзе якіх трэба было прадэманстраваць увесь свой спрыт, фізічную загартоўку і навыкі калектыўнай барацьбы. У выніку перамагла каманда цэнтральнай раённай бальніцы, а другі радок у турнірнай табліцы занялі прадстаўнікі малочнакансервавага камбіната.

Папрыгажэлі вуліцы

Сёлета ў Слабадзе, што з’яўляецца цэнтрам аднай­меннага сельсавета, на большай частцы вуліцы Паўднёвая і ў некаторых месцах вуліцы Палявая за сродкі мясцовага сельвыканкама была ўстаноўлена штыкетная агароджа агульнай даўжынёй 1100 метраў. Ва ўзвядзенні агароджы, добраўпарадкаванні гэтых вуліц прымалі асабісты ўдзел і шэраг саміх іх жыхароў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>