Зняважылі «Алісу», залезлі ў акно

Навагоднія і калядныя святы прайшлі ў асноўным спакойна, не было зафіксавана цяжкіх і асабліва цяжкіх правапарушэнняў. Аднак цалкам без крыміналу не абышлося. Ноччу злачынцы разбілі акно і праніклі ў кафэ “Аліса”, што месціцца побач з цэнтральным гарадскім базарам. Здабычай злодзеяў сталі прадукты харчавання, спіртное, цыгарэты — агульны ўрон склаў 1,6 мільёна рублёў. Рэалізацыі злачыннай задумы паспрыяла тое, што памяшканне не абсталявана ахоўнай сігналізацыяй.
Крадзеж учынілі трое жыхароў Лепеля 1979-га, 1983-га і 1988 гадоў нара­джэння, прычым двое з іх афіцыйна нідзе не працуюць, а адзін — работнік мінскага будаўнічага трэста. Узбуджана крымінальная справа, частка ўкрадзенага вернута.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>