Лепяльчане прыхільныя да традыцый дабрачыннасці і дапамогі, пра гэта красамоўна сведчаць чатыры факты ўсынаўлення

princ_002Як паведамляе раённы аддзел запісаў актаў грамадзянскага стану, за мінулы год зафіксавана 401 нараджэнне. Свет убачылі на 18 дзетак больш, чым у 2013 годзе, што, несумненна, з’яўляецца станоўчай тэндэнцыяй.
За год зарэгістравана 523 смерці, што на 18 выпадкаў менш, чым у 2013-м. Як бачым, дэмаграфічныя “нажніцы”, якія некалькі гадоў таму дэманстравалі амаль двухразовую розніцу, у апошні час няў­хільна збліжаюцца.
На працягу мінулага года быў зарэгістраваны 321 шлюб, што на 15 рэгістрацый менш за леташні перыяд. Сярод іх, дарэчы, зарэгістравана 20 шлюбаў грамадзян Беларусі з замежнымі.
2013 год стаў рэкордным па такім паказчыку, як факты ўстанаўлення бацькоўства — 122 выпадкі. У 2014-м такіх выпадкаў зарэгістравана 85.
Лепяльчане прыхільныя да традыцый дабрачыннасці і дапамогі, пра гэта красамоўна кажуць чатыры факты ўсынаўлення.
У 2014 годзе зарэгістравана 12 выпадкаў перамены прозвішчаў. Часта маладыя людзі, уступіўшы ў шлюб, не адразу мяняюць прозвішчы, а звяртаюцца за гэтым праз некалькі месяцаў, праз год. У кожнага — свае прычыны. Згодна з заканадаўствам, грамадзяне маюць такое права, чым і карыстаюцца.
С. БАЗЫЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>