Прыгажуні з лепельскай «Атлантыды»

559Кажуць, не на­радзі­ся прыгожым, а нарадзіся шчаслівым. А калі і тое, і другое? Вось гэтыя прывабныя дзяўчаты, якіх бачыце на здымку, не абдзеленыя прыгажосцю. Але ж і шчасцем таксама. Пра тое, што яны шчаслівыя, можна меркаваць хаця б таму, што займаюцца любімай справай. Усе хораша спяваюць. Сёстры Алёна і Алеся Мазго, а таксама Карына Шыбаева — удзельнікі вакальнага ансамбля “Атлантыда” дзяржпрафліцэя. Вучацца ўжо на трэцім курсе і ўсе гэтыя гады ўдзельнічаюць у мастацкай сама­дзейнасці. Ні адно больш-менш значнае мерапрыемства ў дзяржпрафліцэі не абыходзіцца без іх песень. Спяваюць пад аранжыроўку і без яе, песні народныя і эстрадныя, то скараюць публіку голасам, то задорам і нястомнай энергіяй наклікаюць шквал апладысментаў. Выступаюць і на раённых, і нават на абласных фестывалях — “Беларускі вянок”, “Арт-вакацыі”. Займаюцца з дзяўчатамі спевамі і музыкай выкладчыкі Людміла Шыпуля і Цімафей Федарчук. Акрамя агульных, ёсць у нашых эстрадных прыгажунь і індывідуальныя захапленні. Скажам, Алёна хораша малюе, прынамсі, добра атрымліваецца ў яе графіка (работы, выкананыя простым алоўкам). Яе творы неаднойчы займалі прызавыя месцы на раённых выставах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Карына ўжо даўно займаецца саломапляценнем у гуртку, якім кіруе Святлана Чэрнікава. Таксама выстаўляе свае вырабы на гарадскіх выставах. Алеся ж болей захапляецца спортам — валейболам, баскетболам, кросам. Зрэшты, спортам займаюцца ўсе трое. І — перамагаюць. Так мне і заявілі пры сустрэчы: “Саступаць мы нікому не збіраемся”. Спорт у ліцэі ў пашане. Пад кіраўніцтвам настаўніцы фізкультуры Марыны Бабылёвай праходзяць спартыўныя спаборніцтвы паміж групамі, удзельнічаюць дзяўчаты і ў спаборніцтвах больш высокага рангу. Нядаўна прайшоў у ліцэі конкурс “Таленты сярод нас”. Падрыхтавалі цікавую сцэнку “Рэпетыцыя” — пра тое, як здымалі фільм. І ў гэтыя святочныя дні дзяўчаты з “Атлантыды” зноўку выйдуць на сцэну. Ці ж абыдуцца навагоднія прыгоды Дзеда Мароза без нашых зорачак! Кожная з іх выглядае па крайняй меры цудоўнай Снягуркай, калі не Снежнай Каралевай… Міхась ВАЛОХА. На здымку: сёстры Алёна, Алеся Мазго і Карына Шыбаева. Фота аўтара.

2 комментариев для “Прыгажуні з лепельскай «Атлантыды»

  • 06.01.2015 в 11:38 пп
    Permalink

    Девчата симпатичные, только изменение пропорций фотографии никому обычно не идет. Можно было не сжимать ее.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 14.01.2015 в 9:00 дп
    Permalink

    Виктор. благодарим за внимание к нашему сайту. Ваше замечание учтено, фото изменено пропорциально.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>