Захваляваліся лепяльчане, убачыўшы ва ўніверсаме дзіўную парачку…

валанцёры, каледж 5Захваляваліся лепяльчане, убачыўшы ва ўніверсаме дзіўную парачку ў вобразе Дзеда Мароза і Снягуркі. Тыя падыходзілі да пакупнікоў, ветліва пыталіся, ці не паднесці ім кошык. Згадзіцеся, прапанова нечаканая. Таму і касавурыліся пажылыя людзі. Ці мала што бывае. Паднясе вось такі, а потым і прадукты знікнуць…
Тым часам валанцёрскі атрад “Міласэрнасць” праводзіў аперацыю “З Новым годам!” Таццяна Гольдзіна, якая займаецца ў аграрна-тэхнічным каледжы культурна-масавай работаю, вырашыла ажывіць працу валанцёрскага атрада. Ахвотна адгукнуліся навучэнцы, з энтузіязмам узяліся за справу. І вось другакурснікі Станіслаў Канышаў і Дзяніс Сакалоўскі, трэццякурснікі Надзея Фаміна, Вольга Міснік, Дзмітрый Пушыла, Алена Сцяпанава, пераапрануўшыся ў казачных персанажаў – ката, мядзведзя, Дзядоў Марозаў і Снягурачак, апоўдні ў пераднавагоднюю суботу рушылі ва ўніверсам.
… Дзеці аказаліся больш даверлівымі і хутка нават у чаргу выстраіліся да Дзеда Мароза, які са Снягуркай размясціліся ва ўніверсамаўскім буфеце, каб расказаць вершык. Вядома ж, за старанне атрымалі пачастунак ад Дзядулі Мароза. Мех у таго быў хоць і не надта важкі, ды цукерак дзецям хапіла.
А назаўтра, у нядзельку, юныя валанцёры з каледжу рушылі на людны базар. Людзі сустрэлі іх ветлівымі ўсмешкамі, здзіўляліся, хвалілі, захапляліся. Радасці было шмат. А вясёлая кампанія некалькі гадзін хадзіла па рынку, дарыла ўсмешкі і добрыя словы, частавала цукеркамі, проста стварала добры настрой.
Аперацыя “З Новым годам” была падтрыманая раённай арганізацыяй ГА “БРСМ” і райспажыўсаюзам. Гэта была першая спроба падобнай акцыі ў валанцёраў з каледжу. Хочацца спадзявацца, што наступным разам да яе далучацца фундатары, якія істотна папоўняць мех Дзеду Марозу.
Тым часам атрад “Міласэрнасць” мяркуе распрацаваць свой статут і план далейшых дзеянняў.
Уладзімір МІХНО.
На здымках: аперацыя “З Новым годам” у Лепелі.

валанцёры, каледж 1 валанцёры, каледж 4 валанцёры, каледж

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>