Лепельскія прадпрымальнікі часцей аддаюць перавагу вытворчасці, чым гандлю

Аддзелам эканомікі райвыканкама за 2014 год зарэгістраваны 102 новыя індывідуальныя прадпрымальнікі і дзесяць юрыдычных асоб. Пераважная большасць юрыдычных асоб – шэсць – зарэгістраваны ў сферы вытворчасці. Так, тры юрыдычныя асобы заяўлены як вытворцы прамысловай прадукцыі і тры – зарэгістраваліся як сялянскія фермерскія гаспадаркі. Дзве юрыдычныя асобы ў сваіх статутных дакументах яваёй сферай дзейнасці ўказалі гандаль, адна аказвае турыстычныя паслугі, яшчэ адна – паслугі ў галіне сельскай гаспадаркі.
Для параўнання: у 2013 годзе пераважная большасць зарэгістраваных юрыдычных асоб у якасці асноўнага віду дзейнасці ўказвалі аказанне транспартных паслуг.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>