Ззянне душы

Яшчэ ўвесну пры раённай Лепельскай раённай арганізацыі ГА “Таварыства інвалідаў па зроку” пачаў працаваць творчы гурток “Ззянне душы” пад кіраўніцтвам старшыні таварыства Вольгі Сакалоўскай. Зараз на пастаяннай аснове займаецца там шэсць чалавек. Аднак насамрэч прыходзіць у гурток значна больш народу.

Гэта аднадумцы, аб’яднаныя агульнымі інтарэсамі, цягай да творчасці, на­дзеленыя паэтычным дарам, музычным талентам, як правіла, маладыя людзі. Яны спяваюць, рэпецірыюць сцэнічныя пастаноўкі, рыхтуюць сумесныя вечары ды іншыя мерапрыемствы. Тут таксама праслухоўваюць агучаную літаратуру, робяць супольныя паходы ў бібліятэку, проста вядуць інтэлектуальныя размовы на тую ці іншую тэму.

Ёсць у гурткоўцаў універсальны магнітафон-прыёмнік, на якім  і радыё паслухаць можна, і дыск паставіць.

Улетку збіраюцца штодня, зімою бывае ў гуртку свабадней, бо не кожны можа фізічна адолець зімовую дарогу. Аднак яны заўсёды разам — душою. Няма нічога немагчымага для чалавека, няхай сабе і з абмежаванымі магчымасцямі, калі ёсць натхненне. Нездарма гурток назвалі “Ззянне душы”.

Васьмідзесяцігоддзю з дня нараджэння слыннага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча прысвяцілі ў Вялікім Поў­свіжы літаратурную кампазіцыю “Быў. Ёсць. Буду”. Рыхтавалі яе бібліятэкар Людміла Сільвановіч і настаўніца Поў­свіжскай школы Таццяна Міхно разам з пяцікласнікамі. На вечарыне гучалі ўрыўкі з празаічных твораў Караткевіча, яго вершы, дэманстраваліся кнігі пісьменніка.

Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>