Скупыя радкі — цэлае жыццё

Сем’і Буяльскіх, Мангушавых, Рамашка ад усяго сэрца выказваюць удзячнасць паважанаму М. Азёрнаму, аўтару артыкула “Начальнік штаба” (нумар газеты №86 ад 28 кастрычніка 2014 года), а таксама рэдакцыі газеты “Лепельскі край” за памяць аб нашым любімым бацьку, дзядулі і прадзядулі — ветэране Вялікай Айчыннай вайны Рыгоры Якаўлевічы Буяльскім, якога, на вялікі жаль, няма сярод нас ужо 30 гадоў.
За мужнасць і адвагу ў час вайны Р. Я. Буяльскі быў узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі. Сярод іх — ордэн Чырвонага Сцяга, ордэн Айчыннай вайны II ступені, тры ордэны Чырвонай Зоркі і іншыя.
Унучка і праўнучка наведалі ў Берліне тыя месцы, дзе праходзілі жорсткія баі. У адным з іх начальнік штаба Р. Я. Буяльскі быў цяжка паранены за трыста метраў ад Брандэнбургскіх варотаў (гэта было пятае раненне за ўвесь перыяд вайны).
Скупыя радкі, а за імі — цэлае жыццё. Усім ветэранам і іх сем’ям жадаем здароўя, міру і дабрабыту. Няхай беражэ вас Бог!
Святлана БУЯЛЬСКАЯ-МАНГУШАВА (дачка),
Ірына РАМАШКА (унучка),
Вікторыя РАМАШКА (праўнучка).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>