Наведалі музей

Вучні Слабадской школы пад кіраўніцтвам Валянціны Рабцэвіч наведалі вёску Заронава Віцебскага раёна, дзе працуе народны музей “Гісторыя заронаўскага краю”. Кіруе музеем яго стваральніца краязнаўца Людміла Нікіціна. Дзяўчынкі з задавальненнем прымерылі вопратку, якую насілі ў розныя часы іх маці і бабулі. А хлопчыкаў больш уразіў Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў. Аддалі даніну памяці хвілінай маўчання ля помніка загінулым у Афганістане ўраджэнцам Віцебшчыны “Боль”. Пазнаёміліся з экспазіцыяй, на стэндзе якой размешчана і інфармацыя аб загінулых лепяльчанах.

Кадря вырашаюць усё

На галаўным прадпрыемстве ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” працуюць 814 чалавек, з іх 661 рабочы і 153 служачыя і інжынерна-тэхнічныя работнікі. На камбінаце рабоце з кадрамі ўдзяляюць вялікую ўвагу, займаюцца іх падрыхтоўкаю і перападрыхтоўкаю. За кожным работнікам замацаваны спецыяліст па замяшчэнні. Прафесійныя веды атрымліваюць таксама на курсах па навучанні і павышэнні кваліфікацыі і абмене вопытам.

Свята на маладзёжнай вуліцы

У аграгарадку Вялікі Поўсвіж адбылося свята вуліцы Маладзёжнай, якая існуе больш за трыццаць гадоў. За гэты час на вуліцы пабудаваны 31 дом, нарадзілася 72 дзіцяці, а зараз прыязджаюць 65 унукаў. Як зазвычай, вядучыя, работнікі мясцовага СДК, сказалі добрыя словы пра жыхароў вуліцы — прадстаўнікоў розных прафесій. Павіншавалі прадстаўнікі КУВСГП “Лепельскае”. Тут жывуць выхавальнікі, настаўнікі, медыкі, прадаўцы, працаўнікі сельскай гаспадаркі і іншыя спецыялісты. Ушанавалі мнага­дзетных маці Надзею Аношка, Кацярыну Мандрык, Раісу Грамыка, Таццяну Каралёву, Валянціну Стальмакову, Галі­ну Тарарака і Галіну Бабажанаву. Цікавая атрымалася выстава работ народных умельцаў: бісерапляценне Антаніны Сісковіч і Валянціны Стальмаковай, вязанне Ніны Голубевай, Таццяны і Надзеі Яско, а таксама кулінарных вырабаў. Усім спадабаліся пірагі, якія спяклі Галіна Каралёва і Ніна Глухава. А завяршылася свята гасціннымі вячоркамі.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>