Здайце зброю добраахвотна

oruzhie stopЗ мэтай супрацьдзеяння незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў і рэчываў, паляпшэння крымінагеннага стано­вішча на тэрыторыі Віцебскай вобласці праводзіўся асноўны этап аператыўна-прафілактычных спецыяльных комплексных мерапрыемстваў “Арсенал”.
У цяперашні час у Лепельскім раёне зарэгістравана 418 уладальнікаў грама­дзянскай зброі. У асноўным у прыватнай уласнасці знаходзіцца гладкаствольная паляўнічая зброя, паляўнічая зброя з наразным ствалом, а таксама газавая зброя. Сёлета супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў у грамадзян па разнастайных прычынах было канфіскавана дзесяць адзінак зарэгістраванай зброі і 21 бое­прыпас. Добраахвотна было здадзена трынаццаць адзінак зарэгістраванай зброі, чатыры адзінкі незарэгістраванай, 139 боепрыпасаў і 78 выбуховых устройстваў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута сямёра чалавек, у пяці з якіх ануляваны дазволы на права захоў­вання і нашэння паляўнічай гладкаствольнай зброі.
Трэба нагадаць, што за незаконныя дзеянні са зброяй устаноўлена адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Згодна з артыкулам 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь незаконныя дзеянні ў адносінах агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў караюцца пазбаўленнем свабоды на тэрмін да дванаццаці гадоў з канфіс­кацыяй маёмасці або без канфіскацыі.
Згодна з артыкулам 295-1 Крымінальнага кодэкса за незаконныя дзеянні ў адносінах паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды на тэрмін да пяці год.
За незаконныя дзеянні ў адносінах газавай, пнеўматычнай або мятальнай зброі накладваецца штраф у памеры да дзесяці базавых велі­чынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
За незаконныя дзеянні ў адносінах паляўнічай гладкаствольнай зброі прадугле­джаны штраф у памеры да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, або пазбаўленне спецыяльнага права з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.
Хочацца звярнуцца з просьбай да жыхароў раёна, якія валодаюць пэўнай інфармацыяй аб асобах, што займаюцца незаконным захоў­ваннем, нашэннем, перавозкай, вырабам, продажам зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, паведамляць аб гэтым па тэлефонах 4-89-46, 213-82-04 (МТС) — дазваляльная сістэма АУС райвыканкама, 4-70-83, 4-15-51 або 102 — дзяжурная часць АУС райвыканкама.
Нагадаю, што асобы, якія звяртаюцца па пытанні добраахвотнай здачы зброі і бое­прыпасаў у Лепельскі РАУС, не прыцягваюцца да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
Андрэй КАЖАН,
старшы інспектар
па дазваляльнай рабоце
Лепельскага РАУС
лейтэнант міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>