Даніна памяці

У Баброўскім сельскім савеце наводзяць парадак на могілках. Сёлета былі добраўпарадкаваны могілкі ў вёсцы Пагарэлае — выразалі аварыйныя дрэвы, паставілі агароджу на бетонных слупах. Працавалі работнікі КУП “Бароўка”. Пад час суботнікаў сваімі сіламі спілавалі старыя струхнелыя дрэвы на могілках у Радуні і Залессі. Усяго на добраўпарадкаванне грамадзянскіх пахаванняў было затрачана сорак сем мільёнаў рублёў. Налета па меры паступлення сродкаў плануюць акультурыць могілкі ў Косцінцы, Ладзеене, Слабодцы.

Ушанавалі юбіляра

У РДК адбыўся юбілейны вечар Ганны Белаглазавай, якая больш за чвэрць стагоддзя шчыруе на ніве культуры. Зараз Ганна Яўгенаўна загадвае Старалядненскім сельскім Домам культуры. Юбіляра віталі калегі з Домжарыцаў, Чарэйшчыны, Вялікага Поўсвіжа, а таксама артысты з раённага Дома культуры. Шчырыя словы ўдзячнасці выказала намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Тамара Бароха.

Злавілі браканьераў

Каля ста шасцідзесяці парушэнняў выявіла сёлета пад час рэйдаў раённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету. Накладзена штрафаў на суму звыш 159 мільёнаў рублёў. Дзесяць матэрыялаў накіравана ў суд па фактах прычынення ўрону ў буйных і асабліва буйных памерах. Прад’яўлена матэрыяльнага ўрону да парушальнікаў на суму 168 мільёнаў рублёў. Канфіскавана сем адзінак агнястрэльнай зброі, у тым ліку тры незарэгістраваныя, каля васьмідзесяці рыбалоўных сетак агульнай працягласцю чатыры кіламетры, 137 кілаграмаў мяса дзічыны.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>